Беларускі мастак Аляксей Кузьміч затрыманы ў Парыжы за спробу трапіць у рэзідэнцыю Макрона


У Парыжы 1 красавіка пры спробе трапіць на тэрыторыю прэзідэнцкага палацу былі затрыманыя тры асобы. Радыё «Свабода» даведалася, што адным з іх быў беларускі мастак і перформер Аляксей Кузьміч.

Мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч.
Фота: Максім Вайціцкі / Белсат

Як паведамляе французскае выданне «Le Figaro», у чацвер невядомы мужчына спрабаваў узлезці на вялізныя вароты, якія абараняюць дом прэзідэнта Эманюэля Макрона і ягонай жонкі Брыжыт. Ён трымаў пры сабе бутэльку з вадкасцю і кавалкам тканіны, якую раней падпаліў.

Аляксея Кузьміча суправаджала пара, якая фатаграфавала і здымала гэтую сцэну на відэа. Усіх траіх узялі пад варту за «наўмыснае ўжыванне зброі», дадае крыніца.

Цяпер расследаваннем займаецца крымінальная брыгада паліцыі. Яна мусіць вызначыць, чалавек кінуў бутэльку з запальнай вадкасцю ці проста яе ўпусціў.

Следчым таксама давядзецца выявіць матывы парушальнікаў. Паводле крыніцы ў паліцыі, вадкасць у бутэльцы не ўяўляла небяспекі, а мужчына векам каля трыццаці гадоў сцвярджаў у сваё апраўданне, што ён мастак і не жадаў учыняць гвалтоўнага акту.

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў