Японцы едуць змагацца за Украіну


У Японіі дзясяткі мужчын адгукнуліся на заклік прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага далучацца да міжнароднага легіёну, паведамляе Reuters.

Раён каля тэлевежы ў Кіеве, пацярпелы падчас расейскай атакі. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: МНС Украіны / Reuters / Forum

Адзін з іх – Кеічы Курогі, 39-гадовы офісны служачы з паўднёвага захаду Японіі, сказаў, што патэлефанаваў ва ўкраінскую амбасаду ў панядзелак, убачыўшы яе просьбу аб валанцёрах.

«Калі я ўбачыў выявы пажылых мужчын і жанчын ва Украіне, якія трымаюць зброю і ідуць на фронт, я адчуў, што павінен ісці замест іх», – сказаў ён.

Аднак амбасада адхіліла прапанову Курогі, бо таму бракуе неабходнага ваеннага вопыту.

Па стане на аўторак 70 японцаў – у тым ліку 50 былых членаў сіл самаабароны Японіі і два ветэраны Французскага замежнага легіёна – падалі заяўкі на ўдзел у валанцёрах, паведамляе газета Mainichi Shimbun са спасылкай на такійскую кампанію, якая займаецца добраахвотнікамі.

Прэс-сакратар амбасады Украіны прызнаў, што атрымліваў званкі ад людзей, якія «жадаюць ваяваць за Украіну», але адмовіўся даць больш падрабязную інфармацыю.

27-га лютага Уладзімір Зяленскі заявіў, што фармуе ва Украіне міжнародны легіён для замежнікаў, якія гатовыя ваяваць на баку ўкраінцаў. Зяленскі сказаў, што згаданы легіён будзе галоўным пацверджаннем міжнароднай падтрымкі, перадае Грамадскі вяшчальнік Грузіі.

«Усім замежнікам, якія хочуць далучыцца да супраціву расейскім акупантам і абараніць сусветную бяспеку, урад Украіны прапануе прыехаць у нашую краіну і ўступіць у шэрагі сіл тэрытарыяльнай абароны. З замежнікаў ствараецца асобнае падраздзяленне – Міжнародны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны. Гэта будзе галоўным пацверджаннем вашай падтрымкі», – сказаў Зяленскі.

Артыкулы
«Ён хацеў быць – як Кастусь Каліноўскі». Маці анархіста Мікіты Емяльянава пра сына і ягоную галадоўку за кратамі
2022.02.23 15:59

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў