Як выглядае Харкаў пасля чарговага бамбавання


Украінскія гарады сёмы дзень пад расейскімі абстрэламі. Снарады і ракеты трапляюць не толькі ў вайсковыя аб’екты, але і ў жылыя будынкі і на плошчы гарадоў. Сярод найбольш пацярпелых гарадоў – пераважна расейскамоўны і некалі даволі прарасейскі Харкаў.

Харкаў, Украіна. 2 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат

Паветраныя трывогі штодзень гучаць практычна ва ўсіх буйных гарадах Украіны, ад Львова на захадзе да Марыупалю на паўднёвым усходзе, ад невялікіх Сумаў да сталіцы – Кіева. Найбольш пацярпелымі называюць Херсон, паўночна-заходнія прадмесці і раёны Кіева, а таксама Харкаў.

Будынак інтэрнату, які знаходзіцца ля вайсковай часткі. Загінулі 4 асобы, паранены каля 20. Рэшта эвакуіравался. Харкаў, Украіна. 2 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Будынак Службы бяспекі Украіны і нацыянальнай паліцыі. Харкаў, Украіна. 2 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Будынак Службы бяспекі Украіны і нацыянальнай паліцыі. Харкаў, Украіна. 2 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат

У Харкаве ракетамі абстралялі будынкі Гарадской рады, Службы бяспекі Украіны, Нацыянальнай паліцыі, Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэту, Палац працы, шматпавярховыя будынкі.

Харкаў, Украіна. 2 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Харкаў, Украіна. 2 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Харкаў, Украіна. 2 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Харкаў, Украіна. 2 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Харкаў, Украіна. 2 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Будынак Службы бяспекі Украіны і нацыянальнай паліцыі. Харкаў, Украіна. 2 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат

Мэр Харкава Ігар Церахаў казаў днём раней, што горад пратрымаецца да перамогі, а сам ён гатовы да ўсяго, абы адстаяць Харкаў.

Харкаў, Украіна. 2 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат

Дакладную колькасць загінулых ад дзеянняў расейскіх войскаў ва Украіне цяжка падлічыць, але паводле папярэдніх ацэнак украінскага боку, загінулі ўжо каля дзвюх тысяч чалавек.

Да расейскай атакі ў Харкаве жылі звыш 1,4 млн чалавек, а ў харкаўскай агламерацыі – звыш 2,1 млн. Колькі людзей цяпер засталася ў горадзе, невядома.

Фота
У Вільні пратэстуюць супраць вайны ва Украіне
2022.03.02 20:39

belsat.eu

Стужка навінаў