У Горадні судзілі віцэ-старшыню Саюзу палякаў Беларусі і ўдзельнікаў пратэстаў супраць вайны


У Горадні 1 і 2 сакавіка адбылося мноства адміністратыўных працэсаў над дэмакратычнымі актывістамі.

Віцэ-прэзідэнтка Саюзу палякаў Беларусі Рэната Дземянчук.
Фота: Znadniemna.pl

Гэтак, суддзя Руслан Гурын пастанавіў адправіць на дапрацоўку справу віцэ-старшыні Саюзу палякаў Беларусі Рэнаты Дземянчук, бо пратакол быў складзены міліцыянтамі так, што там наогул няма падставаў заводзіць справу.

Рэнату Дземянчук затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу 15 лютага каля пад’езду і ўвечары таго ж дня адпусцілі да суду. Яе абвінавацілі паводле арт. 24.57 КаАП у арганізацыі незаконнага мерапрыемства, якім палічылі гульню «Што? Дзе? Калі?» для слухачоў Універсітэту трэцяга ўзросту пры Саюзе палякаў.

Артыкулы
У Горадні схапілі віцэ-старшыню Саюзу палякаў Беларусі
2022.02.15 19:44

Таксама ў горадзе за антываенныя акцыі судзілі больш за 70 чалавек. Паводле інфармацыі «Белсату», у дзень «рэферэндуму» ў Горадні каля ўчасткаў сілавікі затрымалі 90 чалавек, якія выступілі супраць вайны ва Украіне. Такога ў Горадні не было з часоў пратэстаў пасля выбараў 2020 году.

Большаць затрыманых – каля 70 чалавек – утрымліваліся ў СІЗА гарадзенскай турмы. Сярод іх – сталыя жанчыны. 1 і 2 сакавіка адбыліся суды.Судзілі ўсіх паводле арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»). Практычна ўсе атрымалі штрафы ў 50-70 базавых велічыняў. У другі дзень судзілі тых, хто адмовіўся ці не змог разблакаваць свой мабільны тэлефон.

Hавiны
Міліцыянты ў дзень «рэферэндуму» схапілі 800 чалавек
2022.02.28 11:12

ПС belsat.eu

Стужка навінаў