Сёмы дзень вайны ва Украіне. ЗША закрываюць неба для расейскіх авіякампаніяў. ОНЛАЙН


З 24 лютага ідзе вайна Расеі супраць Украіны. На раніцу 2 сакавіка расейскія войскі захапілі чыгуначны вакзал і рачны порт у Херсоне. Рэшта гораду застаецца пад кантролем Украіны.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін афіцыйна заявіў, што з дапамогаю вайны намагаецца змяніць палітычнае кіраўніцтва ва Украіне. 28 лютага ў Гомельскай вобласці прайшоў першы раўнд перамоваў паміж Кіевам і Масквою. На сёння плануецца другі раўнд перамоваў.

Афіцыйных звестак пра колькасць загінулых вайскоўцаў з абодвух бакоў няма. Але гледзячы на відэа знішчанай расейскай тэхнікі, можна меркаваць, што акупацыйныя войскі РФ нясуць вялікія, у тым ліку і чалавечыя страты.

Нашыя журналісты вядуць штодзённы онлайн з 7-ай да 13-ай па беларускім часе, а таксама з 19-ай па 23-ю гадзіны беларускага часу. Паміж нашымі онлайнамі мы паказваем эфір украінскага тэлеканалу «1+1».

belsat.eu

Стужка навінаў