Святлана Ціханоўская аб'яўляе антываенную мабілізацыю


Святлана Ціханоўская зрабіла моцную прамову і звярнулася з Маніфестам супраць вайны ва Украіне.

«Супрацьстаянне вайне ва Украіне і барацьба за дэмакратыю – гэта цяпер дзве мэты аднаго вялікага Руху. Мабілізацыя ўжо ідзе поўным ходам. Але калі трэба, каб я, узяўшы на сябе адказнасць нацыянальнага лідара, сказала гэта афіцыйна, то я гавару. Я абʼяўляю антываенную мабілізацыю.

У найбліжэйшы тыдзень усе нашы дзеянні павінны прывесці да двух вынікаў:

Беларусаў перастаюць успрымаць як агрэсараў. Беларускія вайскоўцы адмаўляюцца ўдзельнічаць у вайне ці адразу пераходзяць на бок украінцаў», – прамовіла дзяячка.

Ціханоўская заклікала беларусаў браць актыўны ўдзел у розных фармаваннях. Так, каб перашкаджаць інфармацыйнай вайне, якую вядуць дыктатары, варта працаваць з інфармацыйным фронтам, распаўсюджваць праўду і змагацца з прапагандай. Гэта можна зрабіць разам з ініцыятывамі ByProsvet, СтопПрапаганда, Валанцёры Офіса Ціханоўскай, «Честные люди» і НАУ.

Па-другое, Ціханоўскае прапаноўвае мабілізаваць маці, каб перашкодзіць адпраўцы іх сыноў, братоў і мужоў ваяваць супраць украінцаў. Аказваць ціск на органы ўлады і ваенкаматы – патрабаваць інфармацыі аб месцазнаходжанні вашых мужчын і спынення адпраўкі на фронт можна з дапамогай ініцыятывы «Саюз маці».

Па-трэцяе, дзяячка заклікае рабіць усё, каб перашкаджаць рэжыму ваяваць. Праяўляць непадпарадкаванне, рыхтаваць забастоўку, выводзіць са строю тэхніку і запавольваць яе работу. Паралізаваць працу дзяржаўнай інфраструктуры, не шкодзячы здароўю і жыццям людзей. У гэтым можна далучыцца да ініцыятываў «Рабочы рух», План «Перамога», Супраціў, «Кіберпартызаны», Кааліцыя пратэстных двароў, Фонд Медыцынскай салідарнасці, МенскРазам, Чат-бот «Рух большасці».

Яшчэ адным пунктам змагання супраць рэжыму Лукашэнкі, які падтрымлівае вайну ва Украіне, мае стасць узмацненне эканамічнага супраціву: варта забіраць уклады, пераводзіць у наяўныя рахункі, пазбаўляць рэжым грошай. Для гэтага ў дапамогу існуе Банкамат-абменнік-банк.

Апошняе ў Маніфесце – фарміраванне беларускага корпусу з добраахвотнікаў, якія гатовы абараняць украінскія гарады, быць медыкамі ці лагістамі на баку Украіны.

BYSOL – гуманітарны збор для дапамогі Украіне.

Фонд «Краіна для жыцця» – дапамога рэлакантам у Польшчы.

«Белы Легіён» – атрад беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Free Belarus Centre – эвакуацыя, жыллё і медыкаменты.

Ініцыятыва ДАР – гуманітарная дапамога, дапамога з перавозкай і пошукам жылля.

«Цэнтр Беларускай салідарнасці» – юрыдычныя кансультацыі.

«Беларускі Маладзевы Хаб» – збор гуманітарнай дапамогі.

FreeShop Partyzanka – дапамога рэчамі, прадуктамі харчавання, лекамі.

Партызанка – дапамога ў лагістыцы, гуманітарная і юрыдычная дапамога.

helpukraine.center – склад у Польшчы на ​​мяжы з Украінай. Прымае медыкаменты, гуманітарную дапамогу, сухія пайкі.

Чат для эвакуацыі з Украіны.

Карта пунктаў дапамогі.

Сайт беларусаў для падтрымкі ўкраінскага войска.

Дапамога беларусаў на польска-ўкраінскай мяжы.

Зборы, валанцёры – дапамога Украіне ад беларусаў Сопата.

«Вось план. І ён спрацуе, калі кожны возьме на сябе адказнасць за яго выкананне», – падкрэсліла спадарыня Ціханоўская ў сваёй прамове.

Увесь Маніфест Антываеннага Руху – тут.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў