Шосты дзень вайны

Раён каля тэлевежы ў Кіеве, пацярпелы падчас расейскай атакі. 1 сакавіка 2022 года. Фота: МНС Украіны / Reuters / Forum

У шосты дзень вайны расейскія вайскоўцы працягнулі наносіць удары па гарадах, забіваючы мірных жыхароў. Падчас ракетнага ўдару па цэнтры Харкава загінулі сем чалавек, больш за 20 былі параненыя. Расея працягвае шукаць подступы да Кіева і бамбардуе горад. У выніку атакі на кіеўскую тэлевежу загінулі пяць чалавек. Мы сабралі здымкі фатографаў, зробленыя 1 сакавіка ў розных гарадах Украіны.

На шосты дзень вайны з Украінай, расейскія войскі ўшчыльную падышлі да Харкава, Херсону, Марыупалю. На здымку – цэнтр Харкава пасля ракетнага абстрэлу расейскімі войскамі. Журналістка з Харкава Юлія Бойка ў эфіры «Белсату» распавяла пра сітуацыю. Паводле суразмоўцы, людзі імкнуцца заставацца ўдома, улады, у сваю чаргу, спрабуюць, наколькі гэта мажліва, забяспечваць насельніцтва харчамі. Харкаў, Украіна. 1 сакавіка 2022 года. Фота: ПД / Белсат
Салдаты каля перакрытай мяшкамі з пяском вуліцы ў Кіеве. 1 сакавіка 2022 года. Фота: Aytac Unal / Anadolu Agency / ABACAPRESS.COM / East News
Людзі ў чарзе перад супермаркетам у Кіеве. 1 сакавіка 2022 года. Фота: Dimitar Dilkoff / AFP / East News
Шокавы змест
Каб пабачыць, клікні на фота/відэа
Работнікі морга аглядаюць цела забітага байца сіл тэрытарыяльнай абароны ў больніцы ў Броварах пад Кіевам. 1 сакавіка 2022 года. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky / APTOPIX / East News
Уцекачы чакаюць эвакуацыйны цягнік у Чэхію, Горад Чоп у Закарпацкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года. Фота: СГ / Белсат
Лекар аглядае параненага ў шпіталі гораду Бровары пад Кіевам. 1 сакавіка 2022 года. Фота: Гена Савілаў / AFP / East News
Вайсковец каля будынку пасля выбуху. 1 сакавіка 2022 года. Фота: Carlos Barria / Reuters / Forum
Мясцовыя жыхары плятуць маскіровачныя сеткі для вайскоўцаў. Ужгарад, Украіна. 1 сакавіка 2022 года. Фота: СГ / Белсат
Наглядчык Кірыл Транцін побач са сланом у Кіеўскім заапарку. 1 сакавіка 2022 года. Фота: Эміліо Марэнаці / AP Photo / East News
Сям’я, якая ратуецца ад вайны, на вакзале Львова. 1 сакавіка 2022 года. Фота: Thomas Peter / Reuters / Forum
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў інтэрв’ю агенцтву Reuters у Кіеве, Украіна. 1 сакавіка 2022 года. Фота: UMIT BEKTAS / Reuters / Forum
Вайскоўцы на пазіцыях, пакінутых УСУ ў сяле харчавік, які перайшоў пад кантроль «Данецкай Народнай Рэспублікі». 1 сакавіка 2022 года. Фота: Сяргей Бабылёў / ТАСС / Forum
Людзі каля будынку абласной адміністрацыі ў цэнтры Харкава. 1 сакавіка 2022 года. Фота: Вячаслаў Мадыеўскі / Reuters / Forum / East News
Вайскоўцы прарасейскіх войскаў у форме без знакаў адрознення ў падкантрольным сепаратыстам пасёлку Мікалаеўка ў Данецкай вобласці. Фота: Аляксандр Ермачэнка / Reuters / Forum
Вайскоўцы прарасейскіх войскаў у форме без знакаў адрознення ў падкантрольным сепаратыстам пасёлку Мікалаеўка ў Данецкай вобласці. Фота: Аляксандр Ермачэнка / Reuters / Forum
Кінуты ўкраінскай арміяй пост у Макарава, які перайшоў пад кантроль «ЛНР». 1 сакавіка 2022 года. Фота: Міхаіл Скуратаў / ТАСС / Forum
Сіцілайт у цэнтры Кіева. 1 сакавіка 2022 года. Фота: Глеб Гараніч / Reuters / Forum
Мужчына пераходзіць трамвайныя пуці ў Кіеве. 1 сакавіка 2022 года. Фота: Валянцін Агірэнка / Reuters / Forum

 

Замест мядовага месяца – барацьба за Кіеў. Хто ідзе ў войска тэрытарыяльнай абароны

 

Саша Альтэр belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату