Паўла Вінаградава пачнуць судзіць 10 сакавіка


Суд над палітзняволеным актывістам і блогерам Паўлам Вінаградавым прызначаны на 10 сакавіка. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Павал Вінаградаў.
Фота: Белсат

Справу Паўла пачнуць разглядаць у Менскім абласным судзе 10 сакавіка ў 10.30.

Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 году. Супраць яго распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»), ч. 2 арт. 367 КК («Паклёп на прэзідэнта») і арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

У турме на актывіста аказваецца ціск: яго паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці», а таксама на яго ўжо склалі некалі рапартаў за «парушэнне правілаў унутранага распарадку».

Артыкулы
На палітвязня Паўла Вінаградава ў жодзінскай турме аказваецца ціск
2022.01.21 20:39

ПС belsat.eu

Стужка навінаў