Пачалі судзіць журналіста Алега Груздзіловіча


Судовы працэс над журналістам радыё «Свабода» Алегам Груздзіловічам пачаўся ў 10 гадзін у судзе Савецкага раёну Менску. Ён правёў у менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага больш за два месяцы, паведамляе выданне.

Алег Груздзіловіч.
Фота: Alaksandra Dynko / Facebook

Журналіста судзяць за асвятленне ім аднаго з маршаў пратэсту ў 2020 годзе, калі ён быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі і працаваў як пазаштатны карэспандэнт «Народнай Волі».

Напярэдадні суду над Алегам Грузьдзіловічам ягоная жонка Мар’яна пераказала апошнія навіны ад мужа. Па яе словах, у апошніх лістах у асноўным пісаў пра штодзённае жыццё, штосьці асабістае, нядаўна ў яго пагоршылася здароўе праз тое. што ў камеры шмат хто паліць.

Пісаць лісты ў новых умовах Алегу стала яшчэ больш складана, кажа Мар’яна.

23 снежня 2021 людзі ў масках забралі Груздзіловіча з дому ў Менску, выламалі дзверы. Алегу змянілі меру стрымання і ўзялі пад варту як падазраванага па крымінальнай справе «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (арт. 342 КК). Алег знаходзіцца ў СІЗА-1.

28 снежня 2021 высветлілася, што Алегу ставяць у віну ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, калі яго як журналіста ўжо пазбавілі акрэдытацыі МЗС Беларусі. Паводле наяўнай інфармацыі, журналіст сказаў следчаму, што віны за сабой не прызнае: ён не прымаў удзелу ў акцыі, а быў на ёй журналістам, вёў адтуль рэпартаж і хоць ужо не меў акрэдытацыі, але на той момант быў пазаштатным супрацоўнікам газеты «Народная воля».

16 лютага 2022 справу Алега перадалі ў суд. 2 сакавіка ў судзе Савецкага раёну Менска распачаўся разгляд справы.

Артыкулы
«Чулі праз акно ката…» Палітвязень Алег Груздзіловіч расказаў у лісце, як сустрэў Новы год за кратамі
2022.01.10 14:20

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў