Названа дата пасяджэння міжнароднага суда ААН у Гаазе па іску Украіны да Расеі


Міжнародны крымінальны суд ААН у Гаазе прызначыў слуханні па звароце Украіны супраць Расеі на 7 і 8 сакавіка, паведамляе Reuters.

Суд у Гаазе.
Фота: wikimedia.org

Сусветны суд збярэцца для правядзення слуханняў па пытанні аб тым, ці варта прымаць «часовыя меры» па іску, пададзенаму Украінай супраць Расеі з мэтай спынення ваенных дзеянняў Масквы ва Украіне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў аб тым, што яго краіна накіравала пазоў супраць Расеі ў Гаагскі трыбунал. Зяленскі заклікаў суд неадкладна загадаць Расеі спыніць ваенныя дзеянні ва Украіне і прызначыць слуханні ўжо на наступным тыдні.

Тым часам ва Украіне працягваецца вайна. Сёння ноччу, 2 сакавіка, у Харкаве быў нанесены паветраны ўдар па жаўнернях лётнай вучэльні. Кашары гараць, – паведаміў дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем падзеі шостага дня
2022.03.01 23:19

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў