Беларускі рубель – рэкардсмен у падзенні да долара ў 2022 годзе. І курсы працягваюць браць новыя вяршыні


Адносна долара курс беларускага рубля ўпаў найбольш у параўнанні з іншымі краінамі постсавецкай прасторы.

Беларускія рублі і долары ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Паводле звестак, якія ў Facebook прывёў эканаміст, старшы аналітык кампаніі «Альпары Еўразія» Вадзім Іосуб, за студзень – люты 2022 года беларускі рубель знізіўся ў цане да долара на 13,34 %. Гэта нават больш за расейскі, які абясцэніўся на 11,08 %. На трэцім месцы ідзе Казахстан, дзе долар падаражэў на 7,58 %. Ва Украіне, якая зазнала напад з боку Расеі, курс амерыканскай валюты вырас толькі на 6,76 %.

Эканаміст назваў гэтыя лічбы першымі вынікамі так званай расейскай спецаперацыі ва Украіне.

«А з першых дзён сакавіка, якія не трапілі ў таблічку, усё яшчэ больш весела», – падкрэсліў Вадзім Іосуб.

Працягнуўся рост курсу долара і 2 сакавіка. Гэтак, на Беларускай валютна-фондавай біржы амерыканская валюта падаражэла на 5,34 % да 3,0975 рубля, а еўра – на 4,35 % да 3,4539 рубля. Гэта новыя гістарычныя максімумы. Расейскі рубель патаннеў на 5,6 % да 2,9855 беларускага за 100 расейскіх.

У Расеі ж курсы долара і еўра на гандляваннях Маскоўскай біржы ўстанавілі гістарычныя максімумы: долар – 109,5 расейскага рубля, еўра – больш за 122 расейскія рублі, піша «Медуза».

Працягваюцца і праблемы ў беларускіх і расейскіх банкаў. Гэтак, расейскі Сбербанк абвясціў аб сыходзе з еўрапейскага рынку. Кошт ягонай акцыі на Лонданскай біржы апусціўся да 1 цэнта, адзначае «Вот Так».

Сутыкаецца з цяжкім эканамічным становічшам і бізнес. У Беларусі, напрыклад, крама «Суседзі» да 31 сакавіка спыніла налічэнне дадатковых бонусаў па сацыяльных картках для пенсіянераў і інвалідаў ды зняла аб’яву аб перманентнай зніжцы на каву і піцы, паведамляе Антон Матолька.

Улады Беларусі за ўдзел у вайне супраць Украіны ўжо чакаюць новых санкцыяў.

Hавiны
Еўразвяз пашырае эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2022.03.02 13:15

ПС belsat.eu

Стужка навінаў