Бабарыка: «Краіна-агрэсар – заканамерны вынік дзейнасці гэтай улады»


Зняволены банкір, якога не дапусцілі да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, з-за кратаў выказаўся пра вайну Расеі з Украінай і ўдзеле Беларусі ў расейскім нападзе.

Віктар Бабарыка.
Фота: viktar_babaryka / instagram

Афіцыйны Telegram-канал Віктара Бабарыкі апублікаваў ягонае меркаванне аб вайне ва Украіне. Бабарыка вінаваціць у вайне «аднаго чалавека, выхаванага і прапітанага духам чэкістаў» (імаверна, маецца на ўвазе Уладзімір Пуцін). Ён шкадуе, што Беларусь стала краінай-агрэсарам, але лічыць гэта заканамерным вынікам дзеянняў беларускіх уладаў.

«Для нас, беларусаў і нашай краіны, гэта, на жаль, не азначае нічога добрага, – перадаюць словы Бабарыкі ягоныя паплечнікі. – Калі ты дапамагаеш любым спосабам, не аглядаючыся якім коштам, аднаму суседу і становішся ворагам для іншага суседа, ні пра які «нейтралітэт» або «астравок стабільнасці» не можа ўжо ісці гаворкі. Гінуць людзі – і гэта вялізная трагедыя і сумная старонка нашай гісторыі».

Віктар Бабарыка збіраўся вылучацца кандыдатам у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года. Ягоная ініцыятыўная група сабрала 425 тысяч подпісаў за ягонае вылучэнне, але яму адмовілі ў рэгістрацыі праз пытанні да дэкларавання маёмасці. 18 ліпеня 2020 года Віктара Бабарыку разам з ягоным сынам Эдуардам Бабарыкам, які кіраваў ягоным штабам, затрымалі, змясцілі ў СІЗА КДБ. 6 ліпеня 2021 года Віктара Бабарыку асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі, беларускія праваабаронцы і «Amnesty International» прызналі пераслед палітычна матываваным. Пад пераслед трапілі таксама паплечнікі і былыя супрацоўнікі Бабарыкі.

Беларускі свет
Удзельніца каманды Віктара Бабарыкі патрабавала ад Расеі не падтрымліваць Лукашэнку
2022.02.22 19:08

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў