«40 кіламетраў пешшу». Як прымаюць украінскіх уцекачоў у польскім Пшэмысьлі


За шэсць дзён з пачатку расейскага ўварвання ва Украіну загінулі больш за 2000 мірных украінцаў. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай Дзяржаўную службу надзвычайных сітуацыяў.

Прадстаўніца Упраўлення вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў Шабія Манту 2 сакавіка паведаміла, што з пачатку вайны за межы Украіны выехалі больш за 835 тысяч чалавек.

Фотакарэспандэнтка «Белсату» Света Фар зʼездзіла на польска-украінскую мяжу ў горад Пшемысль і паразмаўляла з людзьмі, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму з-за вайсковай агрэсіі Расеі.

Фота: Света Фар / Белсат

Камар Фарух

«Я жыў у Кіеве 9 гадоў і ўбягаю ад вайны. На мяжы вельмі цяжкая сітуацыя, але тут усе памагаюць, усе вельмі ветлівыя. Даюць бясплатна ежу, ваду і нават прапануюць завесці нас бясплатна туды, куды трэба. Нават даюць начлег на некалькі дзён, каб зразумець, куды рухацца далей. Мы доўга дабіраліся да мяжы, у нас гэта заняло шмат часу, тры дні. Бо вельмі шмат людзей. А на мяжы людзі чакаюць па тры-чатыры дні. Людзі прыходзяць сюды пешшу, нават праходзяць 40 кіламетраў. Я з Пакістану, але Украіна мая другая радзіма».

Фота: Света Фар / Белсат
Фота: Света Фар / Белсат
Фота: Света Фар / Белсат
Фота: Света Фар / Белсат
Фота: Света Фар / Белсат

Дзяўчынка Аня з гораду Сумы

«За тыдзень, як пачалася вайна, мяне, брата і маму тата адправіў да сваякоў. Пасля мама сказала, што пачалася вайна, усе былі ў паніцы. Пасля прыехаў тата і бабуля, і мы паехалі на мяжу. У нас было аўта, але мы шлі пешшу. Тата вярнуўся ў Львоў, яго не выпусцілі».

Фота: Света Фар / Белсат
Фота: Света Фар / Белсат
Фота: Света Фар / Белсат
Фота: Света Фар / Белсат
Фота: Света Фар / Белсат

Аляксандра

«Украінцы самыя ідуць ваяваць. Мы не чакалі, што ўсе так мабілізуюцца. Зяленскі – малайчына. Сіл яму і здароўя. Ён падтрымлівае людзей».

Фота: Света Фар / Белсат
Фота: Света Фар / Белсат
Фота: Света Фар / Белсат

Віктар

«Я жыву ў Рацыбужэ. Забраў жонку і дзяцей, сабаку. Як яны выязджалі з нашага гораду, садзіліся ў цягнік, пачалося бамбардаванне. З цягніка ўцякалі ў бамбасховішча. Нашыя атаку адбілі. Вярнуліся ў цягнік, даехалі стоячы да Кіева. Пасля больш 20 гадзінаў да Львова. І пасля больш за содні праз мяжу».

Фота: Света Фар / Белсат

З 24 лютага ідзе вайна Расеі супраць Украіны. На раніцу 2 сакавіка расейскія войскі захапілі чыгуначны вакзал і рачны порт у Херсоне. Рэшта гораду застаецца пад кантролем Украіны.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін афіцыйна заявіў, што з дапамогаю вайны намагаецца змяніць палітычнае кіраўніцтва ва Украіне. 28 лютага ў Гомельскай вобласці прайшоў першы раўнд перамоваў паміж Кіевам і Масквою. На сёння плануецца другі раўнд перамоваў.

Глядзіце таксама:

«Сабрала ўсё, што змагла». Мастачка з Расеі дапамагае ўцекачам з Украіны

Шосты дзень вайны. Здымкі зробленыя ў розных гарадах Украіны

«Тэрор супраць гораду, тэрор супраць Украіны». Як Харкаў перажыў атаку крылатымі ракетамі

Замест мядовага месяца – барацьба за Кіеў. Хто ідзе ў войска тэрытарыяльнай абароны

Без хлеба і каўбасы. Як выглядаюць кіеўскія крамы

На патрэбы ўкраінскай арміі. Як у Львове збіраюць дапамогу

Маршы супраць вайны ў Маскве

Саша Альтэр/ ДР belsat.eu

Стужка навінаў