39 краінаў перадалі ў Міжнародны крымінальны суд звесткі аб злачынствах Расеі ва Украіне


Міжнародны крымінальны суд у Гаазе прызначыў пачатак слуханняў у звароце Украіны супраць Расеі на 7 і 8 сакавіка. Шмат краінаў ужо перадалі матэрыялы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чугуеў, Харкаўская вобласць, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: alexlourie.photo / instagram

Міністарка замежных справаў Вялікай Брытаніі Ліз Трас паведаміла 2 сакавіка, што Аб’яднанае каралеўства заклікае Міжнародны крымінальны суд расследаваць ваенныя злачынствы Расеі ва Украіне.

Разам з брытанцамі – яшчэ 37 краінаў, што робіць зварот самым масавым у гісторыі Міжнароднага крымінальнага суду. Асобны зварот накіравала Літва. Лічбу пазней пацвердзіў прэм’ер-міністр каралеўства Борыс Джонсан. Сярод падпісантаў – краіны ад Албаніі да Новай Зеландыі.

Паводле Ліз Трас, ваенная машына Уладзіміра Пуціна цэліць у цывільных без разбору. Міністр юстыцыі Вялікай Брытаніі Домінік Рааб дадае, што крытычна важна захаваць усе сведчанні ваенных злачынстваў і што любы расейскі лідар ці афіцэр, які выконвае загады чыніць ваенныя злачынствы, павінен ведаць, што ўрэшце трапіць у суд і ў турму.

Hавiны
Генеральная асамблея ААН запатрабавала вывесці расейскія войскі з Украіны
2022.03.02 21:21

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў