Міністэрствы абароны Беларусі і Расеі ўпершыню падпісалі пяцігадовую праграму стратэгічнага партнёрства


Начальнік Дэпартаменту міжнароднай вайсковай супрацы Алег Воінаў паведаміў, што абаронныя ведамствы Беларусі і Расеі падпісалі пяцігадовую праграму стратэгічнага партнёрства. Пра гэта піша БелТА.

«Мы ўпершыню падпісалі праграму стратэгічнага партнёрства паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расеі на 5 гадоў. Гэтая праграма дасць магчымасць дакладна выбудоўваць перспектыву і развіваць нашую супрацу з Расейскай Федэрацыяй», – распавёў Алег Воінаў пасля нарады аб беларуска-расейскай супрацы, якую праводзіў сёння Аляксандр Лукашэнка.

Воінаў падкрэсліў, што Расея – стратэгічны саюзнік для Беларусі. Пры гэтым ён не ўдакладніў, пра што ідзе гаворка ў праграме стратэгічнага партнёрства і што яна прынцыпова зменіць у стасунках дзвюх краінаў.

З сённяшніх заяваў Лукашэнкі вынікае, што падчас перамоваў з Уладзімірам Пуціным у Сочы была дасягнутая дамоўленасць аб пашырэнні вайсковай супрацы. Лукашэнка адзначыў, што расейская армія – адна з наймацнейшых у свеце, і беларускім вайскоўцам было б нядрэнна пераймаць перадавыя методыкі вядзення баявых дзеянняў, асвойваць найноўшае ўзбраенне разам з расейскімі вайскоўцамі.

«Вось гэты кірунак прэзідэнтам Расеі быў з натхненнем падтрыманы», – падкрэсліў ён.

Hавiны
Лукашэнка распавёў падрабязнасці перамоваў з Пуціным. Галоўнае
2021.03.02 13:21

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў