З Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна прарвацца 9 асобаў


Сярод тых, хто намагаўся нелегальна трапіць на тэрыторыю Польшчы, быў адзін грамадзянін Казахстану, паведамляе Straż Graniczna.

На ўчастку мяжы каля Чарэмхі ў польскіх вайскоўцаў, якія стрымлівалі мігрантаў, ляцелі камяні.

Памежная ахова Польшчы паведамляла аб затрыманні 22 студзеня на польска-беларускай мяжы ў раёне Дубічаў Царкоўных групы з 6 чалавек: нелегальна перайсці мяжу спрабавалі два грамадзяніны Камеруну, два – Гвінеі, а таксама грамадзянін Ганы і грамадзянін Камеруну. Яшчэ адну групу з 11 грамадзянаў Іраку затрымалі ў раёне Чарэмхі ў ноч на 23 студзеня.

Аб’ектыў
Мігранты дагэтуль намагаюцца перакрочыць еўрапейскія межы. З гэтай нагоды Еўразвяз сабраў канферэнцыю
2022.01.21 22:01

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў