У Менску затрымалі следчага, які звольніўся пасля выбараў на знак пратэсту


Затрыманы былы следчы Мікіта Старажэнка.
Фота: Вясна

28-гадовага былога следчага Мікіту Старажэнку затрымалі 1 лютага ў Менску ў гандлёвым цэнтры. Яго абвінавачваюць у «распальванні варожасці групай асобаў» паводле ч. 3 арт. 130 КК, паведамляе «Вясна».

Ён звольніўся з Следчага камітэту ў 2020 годзе пасля выбараў на знак нязгоды з палітыкай дзейных уладаў.

У красавіку 2021 года мужчыну арыштоўвалі на 15 содняў за «несанкцыянаванае пікетаванне» У траўні 2021 года Мікіта Старажэнка быў пазбаўлены Лукашэнкам звання старэйшага лейтэнанта юстыцыі запасу.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў