Пасля спынення літоўскага транзіту беларускі калій праз Расею пакуль не пайшоў


У Крамлі кажуць, што пытанне аб пераарыентацыі паставак беларускіх калійных угнаенняў на расейскія парты застаецца на парадку дня, але пакуль што калій праз Расею не ідзе.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

«Хутчэй, гэтае пытанне трэба адрасаваць у Мінэканамразвіцця. Хацеў бы вас туды перанакіраваць. Пытанне гэтае на парадку дня, яно абмяркоўваецца. Калі я не памыляюся, пакуль [перанакіраванне] гэтых патокаў яшчэ не пачалося», – цытуе Пяскова ТАСС.

Нагадаем, Літва з 1 лютага 2022 года спыніла транзіт прадукцыі «Беларуськалію» праз сваю тэрыторыю.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў жніўні 2020 года абяцаў пераарыентаваць усе гандлёвыя патокі з партоў Літвы на Расею. Пасля спынення літоўскага транзіту 1 лютага 2022 года прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што беларускі бок даўно да гэтай сітуацыі рыхтаваўся і свае пастаўкі пераарыентаваў. Але паводле звестак расейскай газеты «Коммерсант», улады Беларусь дагэтуль нават не спрабавалі дамовіцца аб новых схемах з галоўнымі расейскімі кампаніямі, у якіх ёсць транспартныя магутнасці.

Аб’ектыў
Лукашэнка пагражае ўслед апошняму «калійнаму» вагону
2022.01.31 22:45

РР belsat.eu

Стужка навінаў