Палітзняволеная Наталля Хершэ спыніла галадоўку


Як стала вядома belsat.eu, учора, 1 лютага, палітзняволеная Наталля Хершэ спыніла галадоўку, якую распачала 30 студзеня.

Пра гэта яна паведаміла ў тэлеграме свайму брату. «Канфлікт уладжаны», – зазначыла Наталля.

Наталля Хершэ цяпер знаходзіцца ў крытай турме ў Магілёве. 30 студзеня яна абвесціла галадоўку на знак пратэсту супраць невыносных умоваў утрымання. У ейнай камеры вельмі халодна, з 6-й раніцы і да адбою на максімальную гучнасць уключаюць беларускае радыё. Наталля прасіла яго сцішыць ці выключыць, але не атрымала станоўчага адказу. Таксама палітзняволеная скардзілася на якасць харчавання, якое значна горшае, чым у гомельскай калоніі, дзе яе трымалі раней. Акрамя таго, жанчыне не даюць весці дзённік і забаранілі набыць сшытак у краме.

Раней Наталля ўжо двойчы абвяшчала галадоўкі: у студзені і сакавіку мінулага года праз дрэнныя ўмовы ўтрымання і блакаванне ліставання. Тады яна знаходзілася ў гомельскай жаночай калоніі №4.

Аналітыка
Швейцарыя прызнае Лукашэнку? Што значаць чуткі пра ўручэнне даверчых лістоў
2022.01.31 14:38

РР belsat.eu

Стужка навінаў