Ковідны рэкорд, забарона транзіту з Літвы і пазбаўлення права голасу. Галоўнае за 2 лютага


Belsat.eu падводзіць вынікі серады, 2 лютага.

Рэжым Лукашэнкі прыняў рашэнне аб забароне перавозак, якія едуць з Літвы чыгуначным транспартам. Такім чынам афіцыйны Менск адрэагаваў на забарону транзіту праз Літву прадукцыі «Беларуськалію». Абмежаванні закрануць не ўвесь транзіт з Літвы, а толькі нафтапрадукты, хімічныя і мінеральныя ўгнаенні.

Стала вядома, што пасля спынення літоўскага транзіту беларускі калій праз Расею пакуль не пайшоў, хаця 1 лютага прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка запэўніваў, што Беларусь ужо пераарыентавала свае пастаўкі.

Улады Беларусі падчас так званага рэферэндуму аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю не будуць адкрываць выбарчыя ўчасткі за мяжою. У ЦВК і МЗС патлумачылі гэта комплексам фактараў – у тым ліку эпідэміялагічнай абстаноўкай і меркаваннямі бяспекі.

У Беларусі за содні зафіксаваны 3634 новыя выпадкі інфікавання каронавірусам – гэта абсалютны рэкорд за ўвесь час эпідэміі.

У Telegram-канале «ГУБОП» зʼявілася «пакаяннае відэа» з 28-гадовым экс-следчым Мікітам Старажэнкам. Яго затрымалі 1 лютага ў Менску, вінавацяць у «распальванні варожасці групай асобаў» паводле ч. 3 арт. 130 КК, паведамляе «Вясна».

Пісьменнік і публіцыст Севярын Квяткоўскі, супраць якога ў Беларусі распачалі крымінальную справу, зʼехаў з краіны. Праваабаронцу, палітзняволенага Алеся Капуцкага чацвёрты раз запар арыштавалі на 15 содняў. Палітзняволеная Наталля Хершэ спыніла галадоўку. На Яўгена Афнагеля ў наваполацкай калоніі аказваецца ціск.

75 дэпутатаў Еўрапарламенту падпісаліся пад адкрытым лістом за абарону незалежнасці Беларусі. Яны звярнулі ўвагу на тое, што калі расейскія войскі застануцца ў Беларусі, гэта «варта разглядаць як акупацыю».

зона.бел
Як выглядае сёння палітычная турма XIX стагоддзя на рацэ Бярэзіне. Былы вязень – пра бабруйскі СІЗА
2022.02.02 09:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў