Беларусам замежжа не дадуць прагаласаваць на так званым рэферэндуме


Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што падчас так званага рэферэндуму аб ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю выбарчыя ўчасткі за мяжою адкрываць не плануецца. Пра гэта піша БелТА.

Глаз адзначыў, што паводле Выбарчага кодэксу ўчасткі для галасавання за межамі Беларусі ўтвараюцца кіраўнікамі замежных установаў. Падчас прыняцця рашэння аб адкрыцці ўчастку ўлічваецца некалькі фактараў: ад колькасці грамадзянаў, якія стаяць на консульскім уліку, да эпідэмічнай сітуацыі.

Аналітыка
Колькі беларусаў з’ехала з краіны за апошнія 15 месяцаў? Разбіраемся
2021.11.11 07:30

Як адзначае Глаз, на сёння больш за траціну замежных установаў «не ўтваралі ўчасткаў з прычыны нязначнай колькасці грамадзянаў, якія стаяць на консульскім уліку». У Літве і Латвіі, як сцвярджае прадстаўнік МЗС, няма дастатковай колькасці персаналу, каб забяспечваць працу ўчастку. А некаторыя амбасады і консульствы нібыта прынялі рашэнне «не рызыкаваць здароўем супрацоўнікаў і галасуючых у сувязі з рэзкай зменай эпідэмічнай абстаноўкі ў краінах перабывання».

Акрамя таго, распавёў Глаз, некаторыя амбасады і консульствы не будуць арганізоўваць галасавання ў сувязі «з няўпэўненасцю ў гарантаванні іх бяспекі».

Артыкулы
«Назіраць могуць усе». Як будзе арганізавана незалежнае назіранне на «рэферэндуме»?
2022.01.29 08:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў