У Менску з'явіцца яшчэ больш дзяржаўных сцягоў: так улады рыхтуюцца да УНС


Такія лісты атрымліваюць прадпрымальнікі напярэдадні Усебеларускага народнага сходу
Фота: TUT.BY

Менск працягваюць рыхтаваць да Усебеларускага народнага сходу. Здаецца, горад плануюць запоўніць чырвона-зялёнымі сцягамі, піша TUT.by у сваім тэлеграм-канале «Выборы видишь?».

Рэдакцыя парталу атрымала ад чытачоў фотаздымак даручэння адміністрацыі Фрунзенскага раёну. У ім загадваюць «забяспечыць размяшчэнне дзяржаўнага сцяга», а пасля даслаць фотапацверджанне.

«Вось такія лісты дасылаюць нават маленькім крамам, што размяшчаюцца на першых паверхах жылых дамоў», – цытуе TUT.by сваіх чытачоў.

Шосты УНС адбудзецца ў Менску 11–12 лютага. Удзел у ім возьмуць 2700 дэлегатаў.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў