TUT.by: голас на запісы «ByPol» належыць Карпянкову


Партал TUT.by замовіў экспертызу запісу, на якім мужчына голасам, падобным да голасу Мікалая Карпянкова, кажа пра неабходнасць стварэння лагеру для пратэстоўцаў і абражае загінулага падчас пратэстаў Аляксандра Тарайкоўскага. Выявілася, што прамоўца – сапраўды кіраўнік унутраных войскаў.

15 студзеня «ByPol» апублікаваў запіс, на якім чалавек з голасам, падобным да голасу Карпянкова, заявіў пра неабходнасць стварэння лагеру для пратэстоўцаў і заклікаў ужываць зброю, нават калі гэта можа прывесці да смерці.

«Кіраўніком дзяржавы мы прыкрытыя з усіх бакоў у плане ўжывання зброі. Па-варʼяцку, кажа, адразу, вядома, са зброі лупіць не трэба. Трэба, кажа, даць чалавеку шанец у гэтай сітуацыі, каб ён усвядоміў. Але, а калі няма, тады, атрымліваецца, ужо секануць дык секануць! Бо час такі, не каляровая рэвалюцыя – гібрыдная вайна», – сказаў голас.

Hавiны
«Зрабіць лагер – і калючы дрот па перыметры». «ByPol» апублікаваў запіс голасу, падобнага да Карпянкова
2021.01.15 11:03

Хутчэй за ўсё, запіс зроблены ў канцы кастрычніка. Тады новым міністрам унутраных справаў прызначылі Івана Кубракова, а Карпянкоў, які кіраваў ГУБАЗіКам, узначаліў унутраныя войскі.

«Фэйкаў мы не каментуем», – ацаніла запіс прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў