Суд замяніў Аляксею Навальнаму ўмоўны тэрмін на рэальны


Лідару расейскай апазіцыі Аляксею Навальнаму суд замяніў умоўны тэрмін па справе «Іў Рашэ» на рэальны, паведамляе Vot tak TV. Палітыку далі 3,5 гады зняволення. Ён адбыў год хатняга арышту, таму засталося 2,5.

Да Масгарсуду, дзе выносілася адпаведнае рашэнне, загадзя былі сцягнутая вялікая колькасць сілавікоў, падыходы да будынку былі ачэплены. У раёне Масгарсуду адбываюцца адвольныя затрыманні.

Да Масгарсуду, дзе выносілася адпаведнае рашэнне, загадзя былі сцягнутая вялікая колькасць сілавікоў, падыходы да будынку былі ачэплены. Каля станцыі метро «Праабражэнская плошча», непадалёк ад якой размешчаны Масгарсуд, паліцыя адвольна затрымлівала людзей. СМІ паведамляюць пра больш за 300 затрыманых.

Нагадаем, палітыка Аляксея Навальнага затрымалі ў аэрапорце Шарамецьева 17 студзеня. У той дзень ён вяртаўся ў Расею пасля лячэння ў берлінскай клініцы Charité, куды трапіў у жніўні 2020 года пасля замаху з выкарыстаннем баявога яду з групы«Навічок». Як высветлілася ў выніку журналісцкага расследавання, Навальнага спрабавалі забіць працаўнікі ФСБ.

Яшчэ перад вяртаннем Навальнага Федэральная служба выканання пакаранняў заявіла, што абвясціла палітыка ў вышук. На думку турэмнай службы, Навальны парушыў умовы выпрабавальнага тэрміну па справе «Іў Рашэ». Нібыта інспекцыя не ведала аб яго лячэнні і адрас у Нямеччыне. Аднак адвакаты палітыка гэта абверглі.

Адвакаты палітыка неаднаразова заяўлялі, што сцвярджэнні ФСВП, што інспектары нібыта не ведалі адрасы Навального ў Нямеччыне, не адпавядаюць рэчаіснасці. Прычым адправіць лідэра апазіцыі ў СІЗА патрабавала ня ФСВП, а начальнік АУС, то ёсць супрацоўнік іншага ведамства – МУС. Больш за тое, 30 сутак у «Матроскай цішыні» апазіцыянеру далі па артыкуле, якая не мае да яго наогул ніякага дачынення.

Пасля затрымання Аляксея Навальнага 23 і 31 студзеня ў дзясятках расейскіх гарадоў адбыліся масавыя акцыі пратэсту з патрабаваннем вызваліць апазіцыйнага палітыка. Акцыі пратэсту жорстка разганяліся сілавікамі, былі затрыманыя тысячы людзей.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў