Магілёвец атрымаў два гады хатняй хіміі за «абразу» супрацоўніка ДАІ


2 лютага суд Ленінскага раёну Магілёва прызнаў Ігара Міцянкова вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу і пакараў яго двума гадамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суддзя Таццяна Касцюк забавязала Міцянкова заплаціць пацярпеламу 1000 беларускіх рублёў.

Жыхар Магілёва Ігар Міцянкоў у верасні 2020 года ў суполцы VK пракаментаваў публікацыю пра штрафы для кіроўцаў, якія падавалі гукавыя сігналы на знак салідарнасці з мітынгамі пратэсту. У публікацыі згадваўся канкрэтны інспектар ДАІ, Аляксандар Кіркалаў – яго прызналі пацярпелым у справе.

Сваю віну Міцянкоў цалкам прызнаў і папрасіў прабачэння ў Кіркалава публічна, падчас судовага працэсу і пасля яго – у асабістай гутарцы. Міцянкоў выказаў гатовасць скампенсаваць інспектару маральную шкоду памерам 500 рублёў. Кіркалаў запытваў 1000 рублёў, якія меўся пусціць на дабрачыннасць.

 

Стужка навінаў