Экс-студэнт, якому далі 114 содняў, з'ехаў з краіны праз 12 гадзінаў пасля вызвалення


Палітвязень Ян Салановіч, якога 25 студзеня выпусцілі з ізалятару на Акрэсціна, зʼехаў з Беларусі. На гэты крок яму спатрэбілася 12 гадзінаў пасля вызвалення, адзначае «Наша Ніва».

«Так, знаходжуся за мяжой. Выехаў з Беларусі цягам 12 гадзін пасля вызвалення», – паведаміў хлопец «НН».

Салановіч вучыўся ў БДУІР, працаваў у навукова-тэхнічным цэнтры КДБ, але пры гэтым хадзіў на пратэставыя маршы. 1 лістапада яго затрымалі падчас шэсця ў Курапаты. Супрацоўнікі КДБ папрасілі хлопца пералічыць усе шэсці, у якіх ён браў удзел, каб «дапамагчы». Але з дапамогі атрымаліся новыя пратаколы і 8 судовых паседжанняў. Агулам 21-гадовы маладзён атрымаў 114 содняў арышту і меўся выйсці 23 лютага.

Гісторыі
«Гэта катаванні, каб знішчыць як асобу». Размова з маці студэнта, пакаранага 114-дзённым арыштам
2021.01.13 07:28

25 студзеня маці Яна паведаміла, што хлопца адлічылі з БДУІР за няздадзеную сесію. У той жа дзень яго адпусцілі з Акрэсціна, хаця сядзець яму заставалася да 23 лютага. Прычыны неспадзяванага вызвалення не патлумачылі.

Hавiны
«Проста выставілі з ЦІПу ўвечары – ідзі гуляй». Адвакат Яна Салановіча – пра раптоўнае вызваленне хлопца
2021.01.26 15:48

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў