Чарговая смерць у беларускім войску: у Печах знайшлі мёртвым старэйшага прапаршчыка


У 72-м Аб’яднаным навучальным цэнтры знайшлі мёртвым старэйшага прапаршчыка С., паведамляе Міністэрства абароны.

Цела старшыны роты трэнажораў і абслугоўвання навучальных аб’ектаў саслужыўцы знайшлі ў ягоным кабінеце. Цяпер Мінабароны супольна са Следчым камітэтам ладзіць праверку. Прычыны смерці не паведамляюць.

Гэта не першы сёлета выпадак смерці ў беларускім войску. На мінулым тыдні застрэліўся жаўнер тэрміновай службы з аддзелу ўнутраных войскаў, што ахоўвае АЭС у Астраўцы. А 15 студзеня спробу самагубства ўчыніў жаўнер Пінскага памежнага атраду – яго выратавалі.

Hавiны
Лосік спыніў галадоўку, Салановіча адлічылі, на АЭС застрэліўся жаўнер. Галоўныя падзеі 25 cтудзеня
2021.01.25 23:21

У 2017 годзе ў Печах павесіўся жаўнер тэрміновай службы Аляксандр Коржыч. Пасля ягонай смерці распачалі крымінальную справу, а некалькіх жаўнераў і афіцрэраў апынуліся на лаве падсудных.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў