Блогера Уладзіміра Няронскага пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі


Суд Лагойскага раёну 2 лютага агучыў вырак палітвязню, аўтару YouTube-каналу «Слуцк для жизни» Уладзіміру Няронскаму: яго прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Уладзіміра Няронскага прызналі вінаватым у «арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342), а таксама ў публічнай абразе старшыні Слуцкага райвыканкаму Андрэя Янчэўскага (арт. 369 КК). Прысуд – тры гады пазбаўлення волі – вынес суддзя Аляксандр Рыбакоў.

Уладзімір Няронскі ў судзе.
Фота: spring96.org

Суд прызнаў, што змову Няронскага з Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам, адзначае spring96.org.

Уладзіміра Няронскага затрымалі 6 траўня 2020 года пад Менскам. 8 траўня Кастрычніцкі раённы суд Магілёва пакараў Няронскага паводле арт. 23.34 КаАП 10-дзённым адміністратыўным арыштам. Пасля адбывання пакарання на волю Няронскі не выйшаў. 17 чэрвеня стала вядома, што яго змясцілі ў следчы ізалятар № 1 на Валадарскага ў Менску ў межах крымінальнай «справы Ціханоўскага».

Падчас судовага працэсу Уладзімір Няронскі назваў умовы ўтрымання ў турме катаваннем.

«Я правёў у зняволенні 252 дні. 60 содняў – у адзіночцы. 21 раз за ўвесь час я схадзіў у душ. 12 этапаў, 24 поўныя ператрусы, правёў 5 дзён на свежым паветры. Прайшоў 50 судоў, 90 зняволеных. Жыць у адной «хаце» з галаварэзамі і застацца чалавекам… За гэтыя 252 дні я ні разу не пашкадаваў, што трапіў у турму. Я прашу прабачэння ў спадара Янчэўскага, я сапраўды не меў рацыі. Турма чалавеку карысная, але праз паўгода чалавек прывыкае да турмы і лічыць яе другім домам. Праз паўгода чалавек забывае пра волю наагул. Мяне палохаць турмой бессэнсоўна, я не хачу, каб працягваліся гэтыя суды. Я турмы не баюся. Я толькі хачу папрасіць прабачэння ў маіх родных.

У маім ІЧУ цяпер няма ацяплення. Мы голімся нагала, каб нас не заядалі вошы. Мяне на Акрэсціна тры дні трымалі ў адмысловай «хаце», дзе мяне зʼядаліся клапы. Гэта для палітычных. Мы ўжо абрынаемся ў бездань, так нельга», – сказаў Уладзімір Няронскі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў