Беларус, якому пагражала «крыміналка», паспрабаваў уцячы ва Украіну. Яго затрымалі


Парушальнік дзяржаўнай мяжы
Фота: gpk.gov.by

Супрацоўнікі Пінскага памежнага атраду побач з пастом «Трушава» затрымалі мужчыну, які намагаўся нелегальна перайсці дзяржаўную мяжу з Украінай, і яго памочніка паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Мянчук хацеў уцячы ва Украіну, намагаючыся схавацца ад крымінальнага пераследу. Дапамагаў яму праваднік з вёскі Ласіцк Пінскага раёну, якога летась прыцягвалі да адказнасці паводле адміністратыўнага артыкулу 23.29 (незаконны пераход мяжы). Абодвух затрымалі.

Цяпер менчука прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці, пасля чаго яго перададуць супрацоўнікам міліцыі. Яго памочнік знаходзіцца пад вартай.

Артыкул крымінальнай справы няўдалага ўцекача не паведамілі. Ці ідзе гаворка пра палітычны пераслед, невядома.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў