У Беларусі ў першы дзень новага году пры пажарах загінулі шэсць чалавек

Адпаведныя звесткі публікуе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Смяротныя выпадкі пры пажарах зафіксаваныя ў аграгарадку Пастовічы ў Менскай вобласці, у гарадах Віцебск, Дзяржынск і Асіповічы, у вёсцы Свяціца на Берасцейшчыне і Слабодка-Гушчынская на Віцебшчыне. Прычыны пажараў высвятляюцца, адзначаюць у МНС.

Агулам 1 студзеня ў Беларусі было зафіксавана 30 надзвычайных сітуацыяў тэхнагеннага характару. Знішчаны 2 і пашкоджана 25 будынкаў. Выратаваны пры пажарах 10 чалавек, траўмаваныя – 5.

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны