Цягам 2020-2021 гадоў праваабаронцы зафіксавалі ў Беларусі каля 39,5 тысяч затрыманняў


Больш за 33 тысячы чалавек былі затрыманыя па палітычных матывах у 2020 годзе і амаль 6,5 тысяч у 2021-м. Пра гэта сведчаць дадзеныя Праваабарончага цэнтру «Вясна».

ПЦ «Вясна» апублікавала справаздачу па адміністратыўнаму пераследу беларусаў па палітычных матывах у 2021 годзе. Па інфармацыі валанцёраў праваабарончай арганізацыі, за 2021 год суддзі вынеслі 3211 судовых рашэнняў. З 1 студзеня 2021 года па «палітычных артыкулах» аштрафавалі мінімум 828 чалавек на агульную суму ў 35 942 базавых велічыняў. Гэта 1 042 318 рублёў (прыкладна $ 409 тысяч).

Арыштамі суддзі пакаралі мінімум 2 107 чалавек, яны адбылі ў ізалятарах 32 125 содняў (амаль 89 гадоў на ўсіх).

Агулам праваабаронцы налічылі 6 443 затрыманні ў 2021 годзе.

Hавiны
За 2021 год у Беларусі прысудзілі 90 гадоў палітычных «содняў». Статыстыка назіральнікаў
2022.01.01 16:58

У аналітычным аглядзе за 2020 год «Вясна» паведамляла, што пачатку выбарчай кампаніі ў траўні да канца 2020 года было затрымана больш за 33 тысяч грамадзянаў, вялікая частка якіх была пакараная судамі адміністратыўнымі арыштамі і буйнымі штрафамі. Такім чынам, пачынаючы з траўня 2020 года колькасць звязаных з палітыкаў затрыманняў дасягнула каля 39,5 тысяч.

Аналітыка
Лепш, чым пры Ракашы, горш, чым пры Ярузэльскім. З чым параўнаць рэпрэсіі ў Беларусі?
2021.10.21 08:30

РР belsat.eu

Стужка навінаў