Паўла Белавуса перавялі ў СІЗА №1


Заснавальнік крамы Symbal.by Павел Белавус пераведзены з ізалятару на Акрэсціна ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал BY_culture.

Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада 2021 года. Яго тройчы запар каралі адміністратыўным арыштам, а потым распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 («Арганізацыю або падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») Крымінальнага кодэксу. Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Праваабаронцы прызналі Белавуса палітвязнем.

Hавiны
Ужо 967 палітвязняў. Белавуса і яшчэ 5 чалавек прызналі палітычнымі зняволенымі
2021.12.29 11:55

РР belsat.eu

Стужка навінаў