У Беларусі ад пачатку года звольнілі на 65 тысяч чалавек больш, чым прынялі


У Беларусі ад пачатку года колькасць звольненых на 65 тысячаў чалавек большая, чым прынятых на работу. Гэта бачна пры параўнанні дадзеных статыстыкі за 10 месяцаў, апублікаванай Белстатам.

Мужчына рамантуе электраправодку. Фота мае ілюстратыўны характар.
Фота: pixabay.com

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі з пачатку года на працу прынялі 546 тысячаў 656 чалавек, а звольнілі 612 тысячаў 112 чалавек. Атрымліваецца, што колькасць звольненых на 65 тысячаў 456 чалавек большая.

Для параўнання – колькасць прынятых на працу за той да перыяд 2021 года склала 575 тысячаў 943 чалавекі.

У 2022 найбольш актыўны найм назіраўся ў прамысловасці, аптовым і рознічным гандлі. Найбольш частыя прычына звальненняў – прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны – 31 322 выпадкі.

Цікава, што пры гэтым у кастрычніку ў эканоміцы Беларусі былі заняты 4 мільёны 195 тысячаў 600 чалавек, што на 1200 чалавек больш, чым у верасні. Гэта ці не першы рост паказальніка занятасці за доўгі час. Увесь 2021 год і восем месяцаў памяншалася колькасць грамадзянаў, якія працуюць у Беларусі. Сярод прычын – дэмаграфія і працаўладкаванне беларусаў за межамі краіны.

Аб’ектыў
Чаго чакаць беларусам у снежні?
2022.11.30 20:48

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў