«Справу TUT.BY» перадалі ў суд, калі разгледзяць – невядома


«Справу TUT.BY» перадалі ў суд, але дата першага паседжання пакуль невядомая. Аб гэтым паведамляе «Зеркало». 

Марына Золатава і Людміла Чэкіна. Калаж: «Зеркало» / zerkalo.io

Зрабілася вядома, што судзіць былую генеральную дырэктарку «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людмілу Чэкіну і галоўную рэдактарку TUT.BY Марыну Золатаву будуць у Менскім гарадскім судзе, куды перададзеныя матэрыялы справы. Але пакуль што ў раскладзе суда даты першага паседжання няма.

Людмілу Чэкіну будуць судзіць паводле трох артыкулаў КК Беларусі, паводле якіх ёй пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі:

  • ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) – да сямі гадоў пазбаўлення волі;
  • ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 130 (арганізацыя наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай або іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асобаў або якія пацягнулі цяжкія наступствы) – да 12 гадоў пазбаўлення волі;
  • ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 361 (кіраванне заклікамі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненымі з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт) – да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Марыну Золатава таксама будуць судзіць паводле трох артыкулаў:

  • ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) – да сямі гадоў пазбаўлення волі;
  • ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай або іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асобаў або якія пацягнулі цяжкія наступствы) – да 12 гадоў пазбаўлення волі;
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт) – да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Генеральная дырэктарка «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людміла Чэкіна і рэдактарка ​​TUT.BY Марына Золатава ўтрымліваюцца ў СІЗА з моманту іхнага затрымання ў Менску 18 траўня 2021 года. КДБ уключыў іх у спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Абедзве прызнаныя палітвязнямі.

Hавiны
«Амаль усе фігуранты кампенсавалі шкоду». СК завяршыў следства ў «справе TUT.BY»
2022.11.17 12:43

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў