Бабарыку перавялі на выпальванне вугалю, Золатаву і Чэкіну хутка будуць судзіць. Хроніка рэпрэсіяў 1 снежня


«Белсат» штодня працягвае фіксаваць факты рэпрэсіяў беларусаў рэжымам Лукашэнкі. 

Марыя Калеснікава, якая са штрафнога ізалятару трапіла ў рэанімацыю, паціху ачуньвае. Бацьку палітзняволенай Аляксандру Калеснікаву 1 снежня ўдалося даведацца ў дактароў, як Марыя пачуваецца сёння, – і ёй лепш. З рэанімацыі яе перавялі ў першае хірургічнае аддзяленне. Калеснікава ведае ад дактароў свой дыягназ, а таксама тое, што і як аперавалі. Бацьку ж дыягназу не паведамілі.

Былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка, якога асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, атрымаў новую працу. У Наваполацкай калоніі палітвязень выпальвае драўняны вугаль. Поўны працоўны дзень палітвязня працягваецца 9 гадзінаў.  Як вынік, 6 дзён на працягу тыдня ён працуе на вуліцы, без доступу да памяшкання, дзе была б магчымасць сагрэцца падчас змены. Родныя палітыка звяртаюць увагу, што такую працу палітыку прызначылі нягледзячы на медычныя супрацьпаказанні. Раней Віктар Бабарыка працаваў укладчыкам хлебабулачных вырабаў. У памяшканні, дзе ён працаваў, не было вентыляцыі, а тэмпература перавышала +30 градусаў.

У Менскім гарадскім судзе пачалі разглядаць крымінальную справу супраць журналіста «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйкі. Палітвязня абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі і распальванні сацыяльнай варожасці. Віны журналіст не прызнаў. Пракурор падчас зачытвання абвіначання ўдакладніў, што «Мажэйка, праяўляючы амаральную цікавасць да экстрэмісцкай дзейнасці, з’яўляючыся яе прыхільнікам, дзейнічаючы з матываў палітычнай і ідэалагічнай варожасці, у перыяд з 23 чэрвеня 2020 года да кастрычніка 2021 года ўчыніў шэраг злачынстваў». Сярод гэтых «злачынстваў» каментары ў сеціве, а таксама нібыта журналіст ладзіў агітацыю супраць уладаў.

Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэту паведамляе, што ў парадку спецыяльнай вытворчасці следчыя завяршылі папярэдняе расследаванне ў дачыненні Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага, Марыі Мароз – прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады. Крымінальную справу перадалі ў Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд. У справе прызначылі адвакатаў. Спецыяльнае вядзенне прадугледжвае судовае паседжанне без прысутнасці абвінавачанага. Палітыкі прапаноўвалі быць на судзе праз відэасувязь, але чыноўнікі гэтага не пажадалі.

Сілавікі затрымалі прынамсі яшчэ аднаго чалавека, які пакінуў каментар пасля смерці Уладзіміра Макея. Паведамляецца, што мужчына прызнаўся ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 2020 года, пакідаў «цынічныя абразы і заклікаў да гвалту і ўкраінскай агрэсіі супраць Беларусі». Пасля пахавання міністра замежных справаў Уладзіміра Макея байцы ГУБАЗіКу распаўсюдзілі інфармацыю, што нібыта выявілі больш за 20 асобаў, якія жывуць у Беларусі і пакінулі абразлівыя каментары. Таксама нібыта яны высветлілі і каля 50 асобаў, якія перабываюць за межамі Беларусі, – сілавікі абяцаюць ім «цёплы прыём па вяртанні».

Стала вядома, што судзіць былога генеральнага дырэктара «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людмілу Чэкіну і галоўнага рэдактара TUT.BY Марыну Золатаву будуць у Менскім гарадскім судзе, куды перадалі матэрыялы справы. Але пакуль што ў раскладзе суда даты першага паседжання няма. Чэкіну і Золатаву будуць судзіць кожную паводле трох артыкулаў КК Беларусі, па якіх ім пагражае зняволенне ад 5 да 12 гадоў. Яны застаюцца ў СІЗА з моманту свайго затрымання ў Менску 18 траўня 2021 года. КДБ уключыў іх у спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Абедзве прызнаныя палітвязнямі.

Абаронцы інтарэсаў вядомых палітвязняў, адвакаты Уладзімір Пыльчанка і Віктар Мацкевіч не атэставаныя, іх могуць пазбавіць ліцэнзіі на прафесійную дзейнасць. 1 снежня адвакатаў выклікалі на пазачарговую атэстацыю, і кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі іх не атэставала. Уладзімір Пыльчанка застаецца адвакатам Марыі КалеснікавайЭдуарда БабарыкіІрыны СлаўнікавайКацярыны БахвалавайЛявона Халатрана і іншых. У сваю чаргу, Віктар Мацкевіч ёсць адвакатам Сяргея ЦіханоўскагаІгара АліневічаАкіхіра Гаеўскага-ХанадыЯўгена ЮшкевічаВіктара БабарыкіАлеся Бяляцкага.

Разбор
Прэсінг і іншыя катаванні. Навошта рэжым працягвае ціснуць на палітвязняў
2022.12.01 15:20

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў