З раніцы па ўсёй Беларусі адбываюцца ператрусы


На гэты момант праваабаронцам «Вясны» вядома, што з ператрусамі прыйшлі як мінімум да 10 чалавек.

З’явілася інфармацыя пра ператрусы ў мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целепуна, у актывістаў з Віцебску Уладзіміра Кійко і Мікалая Качурца, а таксама ў крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага.

У Гомлі прыйшлі да журналісткі Ларысы Шчыраковай, і пасля ператрусу, які ладзілі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў, яе забралі на допыт. Ператрус пачаўся ў 7:15 і доўжыўся прыкладна паўтары гадзіны. Урэшце ў журналісткі забралі тэлефон, фота- і відэаабсталяванне, накапляльнікі інфармацыі (вінчэстары, флэшкі). Пасля ператрусу яе дапыталі ў ДФР. Карыстаючыся арт. 27 Канстытуыі РБ, Ларыса Шчыракова адмовілася сведчыць супраць сябе. Падрабязнасцяў справы, у межах якой адбыўся ператрус, яна не паведамляе, бо вусна была папярэджаная пра адказнасць за разгалошванне матэрыялаў следства.

Акрамя гэтага, ад 7-й раніцы ідуць масавыя ператрусы ў Менску.

Адбываюцца ператрусы і ў Васіля Палякова (АГП) у Гомлі.

Сілавікі прыйшлі і да мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна. Раніцай супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус на лецішчы Уладзіміра, а цяпер паехалі ў ягоную кватэру. Тэхніку пасля ператрусу не забіраюць, а толькі значкі «Вясны», кнігі, паштоўкі і плакаты.

У Горадні сёння а 7-й раніцы была затрыманая журналістка Надзя Віціна. Дома ў яе правялі ператрус, вынялі тэлефон, справай займаецца ДФР. Цяпер яна на волі.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў прыходзіў з ператрусам да магілёўскага праваабаронцы Барыса Бухеля.

Ён на волі, з Барыса ўзялі падпіску аб неразгалошванні.

Нагадаем: сыну Бухеля 26 лістапада прысудзілі 15 содняў арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», цяпер ён адбывае арышт.

Серыя ператрусаў сёння адбываецца і ў Берасці.

Вядома пра затрыманне прынамсі трох чалавек, яшчэ пяцёра не выходзяць на сувязь. З чым гэта звязана і ў якой справе прыйшлі да берасцейцаў – пакуль не вядома.

Праваабаронцы называюць імёны дзвюх жанчын, да якіх прыйшлі сілавікі, – Алена Жушма і Вольга Малайчык.

Таксама паведамляюь, што ўжо каля пяці гадзінаў не выходзіць на сувязь Алег Вялаў.

У Віцебску прайшоў ператрус у былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага.

Пасля ператрусу Жамчужнага адвезлі на допыт, з якога ён выйшаў каля 13:30.

«Паказанняў ніякіх не даваў. Беражыце сябе. Менск шукае арганізатараў і фінансістаў пратэстаў», – паведаміў мужчына.

Міхаіл Жамчужны вызваліўся з турмы 19 лютага. Ён правёў там больш як 6 гадоў у палітычна матываванай справе.

Аб’ектыў
Лукашэнку чакаюць у Гаазе
2021.11.30 21:45

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў