Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Парламенцкай Асамблеі АБСЕ. Размаўлялі пра дыялог у Беларусі


Святлана Ціханоўская 1 снежня сустрэлася ў Стакгольме са старшынёй Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэтай Сэдэрфельт, піша Reform.by.

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Стакгольме са старшынёй Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэтай Сэдэрфельт.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Пасля сустрэчы беларуская лідарка распавяла, што заклікала АБСЕ выкарыстоўваць усе механізмы, каб распачаць у Беларусі дыялог.

«Хоць Беларусь і ёсць дзяржавай-удзельніцай АБСЕ, рэжым не прадстаўляе беларусаў, не гарантуе бяспекі і супрацы. На сустрэчы са старшынёй Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэтай Сэдэрфельт, генеральным сакратаром Рабэрта Мантэла, Офісам я заклікала ў поўнай меры выкарыстоўваць механізмы АБСЕ, каб пачаць дыялог у Беларусі», – сказала Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Стакгольме са старшынёй Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэтай Сэдэрфельт.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Стакгольме са старшынёй Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэтай Сэдэрфельт.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў