Сіноптыкі і МНС папярэджваюць пра небяспечныя метэаз'явы


 

Сёння месцамі ў краіне захаваецца ўзмацненне ветру парывамі да 1518 м/с. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, паведамляе МНС.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. Месцамі слабыя туман, галалёд, завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 4–9 м/с, парывы ​​да 15–18 м/с, тэмпература паветра на працягу содняў будзе мяняцца ад -10°С да +1°С.

Заўтра і паслязаўтра ад -9°С уначы да +7°С удзень, чакаецца снег, мокры снег, дождж.

У МНС расказалі аб фактарах небяспекі ў такое надворʼе: адключэнне электрычных падстанцыяў, электраэнергіі ў населеных пунктах, ускладнены рух транспарту, павелічэнне верагоднасці ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў, пашкоджанне або абвальванне канструкцыяў, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэваў, рызыка траўматызму.

Hавiны
У сераду ў Беларусі чакаюць моцны вецер і мокры снег
2021.10.19 15:55

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў