Памежная ахова Польшчы: 8 мігрантаў памерлі на мяжы з Беларуссю за час міграцыйнага крызісу


Памежная ахова Польшчы пацвердзіла смерць 8 мігрантаў на мяжы за ўвесь час міграцыйнага крызісу, піша радыё «Свабода» са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу памежнай службы Анну Міхальску.

«Сем чалавек на тэрыторыі Падляскага аддзялення Памежнай аховы і адзін – вылаўлены з ракі Буг на тэрыторыі Надбужанскага аддзялення», – сказала афіцыйная прадстаўніца на брыфінгу 1 снежня, які трансляваўся ў эфіры навінаў.

Hавiны
Новая смерць на мяжы з Літвой і спробы прарыву мяжы
2021.11.28 11:52

Адзін загінулы памёр падчас рэанімацыйных захадаў. Для дапамогі мігранту выклікалі медыкаў, але выратаваць яго не ўдалося.

Агулам вядома пра 14 смерцяў з абодвух бакоў мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу.

Hавiны
За мінулыя содні польскія службы зафіксавалі 102 спробы прарыву мяжы з боку Беларусі
2021.12.01 11:33

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў