Магілёўца, асуджанага за распальванне варожасці і тэрарызм, накіравалі на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне


Пракуратура Магілёўскай вобласці паведамляе пра рашэнне аб прымусовым псіхіятрычным лячэнні мясцовага жыхара.

Імя асуджанага не называецца, пра яго гаворыцца як пра мясцовага жыхара Ж. Ён нібыта ўчыніў злачынствы паводле ч.1 арт.130 КК РБ («Распальванне варожасці») і ч.1 арт.289 («Акт тэрарызму»).

«З улікам прадстаўленых пракурорам доказаў судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суду на падставе арт.101 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь прызначыла Ж. прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў выглядзе прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраннем», – гаворыцца на сайце Генеральнай пракуратуры Беларусі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў