Улады Чэхіі выступаюць за ўзмацненне санкцый супраць беларускага рэжыму


Пасля візіту чэшскай урадавай дэлегацыі ў складзе васьмі чалавек у Кіеў, прэм’ер-міністра Чэхіі Петр Фіала і міністр замежных спраў Ян Ліпоўскі заклікалі ўзмацніць жорсткасць санкцыі супраць беларускага рэжыму, які падтрымлівае Расію ў вайне з Украінай. Пра гэта паведамляе чэшскае радыё «irozhlas».

Прадстаўнікі ўрада Чэхіі выходзяць з самалёта пасля вяртання з Кіева.
Фота: ČTK

Па словах прэм’ер-міністра Петра Фіалы, прадстаўнікі чэшскай дзяржавы знаходзяцца ў пастаянным кантакце з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. «Мы ведаем, што санкцыі працуюць, несумненна, ёсць неабходнасць іх працягваць і ўсё больш ізаляваць Расію», – сказаў Фіала, дадаўшы, што разглядае таксама ўвядзенне санкцый супраць Беларусі.

«Ужо ёсць пэўныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Але нельга дапусціць, каб Беларусь далучылася да палітыкі Расеі ці каб Расея мела магчымасць абыходзіць уплыў санкцый праз такія краіны, як Беларусь», – заявіў Фіала.

Паводле яго слоў, дыскусія аб санкцыях у ЕЗ не скончана, і з улікам парушэння Расеяй міжнародных дамоўленасцяў неабходна разгледзець, ці дастаткова тых санкцый, што ўжо ўведзены.

Міністр замежных спраў Ян Ліпоўскі дадаў да пытання аб санкцыях супраць Беларусі, што эканоміка краіны цесна звязана з Расеяй. «Удары па Украіне таксама паходзяць з паветранай прасторы Беларусі», – сказаў ён.

Ліпоўскі таксама нагадаў, што ўрад Чэхіі прымае меры, каб дапамагчы канкрэтным людзям, напрыклад, беларускім студэнтам у міжнародных стыпендыяльных праграмах.

Hавiны
Чэхія дасць падтрыманне студэнтам з Беларусі і Украіны
2022.10.16 21:38

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў