У Полацку прадпрымальніца збіралася перадаць уладам калектыўны зварот. Яе пасадзілі на 30 содняў


У Полацку арыштавалі прадпрымальніцу Таццяну Шастак, якая збіралася перадаць чыноўнікам калектыўны зварот пра працу ва ўмовах новых правіл цэнаўтварэння, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Індывідуальная прадпрымальніца з Полацку Таццяна Шастак.
Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна» / Telegram

Як стала вядома праваабаронцам, тыдзень таму, 26 кастрычніка, у Полацку затрымалі прадпрымальніцу Таццяну Шастак. Яе схапілі побач з домам, калі яна накіроўвалася ў Наваполацкі гарвыканкам. Жанчына збіралася перадаць чыноўнікам калектыўны зварот індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прасілі растлумачыць умовы працы паводле новай пастановы пра цэнаўтварэнне.

Hавiны
«Вы парушылі заканадаўства». У Баранавічах улады сустрэліся з прадпрымальнікамі, што адмовіліся ад працы
2022.10.28 14:07

Шастак адвезлі ў пастарунак, там склалі пратакол, а потым – дадому, дзе сілавікі зладзілі ператрус. Быў канфіскаваны ейны тэлефон і ўсе дакументы, датычныя да калектыўнага звароту.

У гэты ж дзень мясцовы суд «у паскораным рэжыме» прызначыў прадпрымальніцы 30 содняў арышту. Ейных сваякоў на пасяджэнне не пусцілі, паводле якога артыкула яе судзілі, паведаміць адмовіліся.

Пазней праваабаронцы даведаліся, што падставай для пераследу стала аватарка ў сацыяльных сетках жанчыны. Акаўнты захапілі сілавікі, таму ейныя родныя заклікалі там пакуль не пісаць.

27 кастрычніка ў асобных гарадах Беларусі індывідуальныя прадпрымальнікі не выйшлі на працу праз дзяржаўнае рэгуляванне цэнаў. Бізнесоўцы кажуць, што з-за пастановы ўраду яны не могуць не тое, каб нешта зарабіць, а нават пакрыць выдаткі на закуп тавараў.

Меркаванні
Іпэшнікі не страйкавалі. Бунт у Беларусі пакуль немагчымы
2022.10.31 20:20

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў