Польшча збіраецца скасаваць «ковідны» працяг візаў і відаў на жыхарства


Улады Польшчы збіраюцца скасаваць аўтаматычны працяг дзеяння візаў і картак побыту (відаў на жыхарства) праз стан эпідэмічнай пагрозы. Адпаведны законапраект Рада міністраў плануе ўхваліць да канца года, паведамляецца на ўрадавым партале gov.pl.

Шэнгенская віза. Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: Sputnik Беларусь

На польскім урадавым партале gov.pl апублікавалі законапраект, які ў асноўным тычыцца легалізацыі ўкраінцаў, што ўцяклі ад вайны. Але ў ім ёсць і палажэнні, якія наўпрост закрануць беларусаў з візамі, карткамі побыту і іншымі дакументамі, тэрмін дзеяння якіх аўтаматычна працягваўся праз стан эпідэмічнай пагрозы. Гэтую норму плануюць адмяніць. Калі законапраект прымуць, ва ўладальнікаў такіх дакументаў будзе 30 дзён, каб легалізавацца ці з’ехаць з Польшчы.

Урад плануе да канца года ўхваліць законапраект і накіраваць яго ў парламент. Калі дакумент будзе канчаткова прыняты, пакуль не вядома, але ўсе навацыі, што тычацца ўкраінскіх грамадзянаў, разглядаюць даволі хутка.

Паводле апошніх звестак, цяпер у Польшчы жывуць амаль 60 тысяч беларусаў, што маюць дзейны дакумент, які дае права перабываць у краіне. З жніўня 2020 года грамадзяне Беларусі атрымалі больш за 43 тысячы гуманітарных візаў, амаль 59 тысяч візаў паводле праграмы «Poland.Business Harbour» для рэлакацыі айцішнікаў і яшчэ 78 тысяч 700 візаў па картцы паляка.

Hавiны
Якія праблемы маюць беларусы ў выгнанні і як іх вырашыць? Справаздача спецдакладчыцы ААН Анаіс Марэн
2022.10.27 19:05

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў