Жыхару Смаргоні прысудзілі два гады «хіміі» за каментар пад пастом Вольгі Карач


Суд Смаргонскага раёну 29 кастрычніка вынес прысуд жыхару Смаргоні Дзмітрыю Дудойцу, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Яго абвінавацілі ў знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненай у інфармацыі, якая размешчана ў сетцы Інтэрнэт (арт.369 КК РБ).

Па матэрыялах абвінавачвання, Дзмітрый яшчэ да леташніх прэзідэнцкіх выбараў, 21 чэрвеня 2020 года, у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на старонцы Вольгі Карач з дапамогай ненарматыўнай лексікі ахарэктэрызаваў начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова, пакінуўшы пад ягоным фота каментар «Скаціна лысая, хутка прыйдзе наш час…».

Матэрыялы па справе Дзмітрыя Дудойця.
Фота: spring96.org

Справу разглядаў суддзя Сяргей Боландзь, які прысудзіў абвінавачанаму абмежаванне волі тэрмінам на два гады, з адбываннем пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

Артыкулы
«Бачыў, як страляюць па людзях, зразумеў, што абавязаны выйсці». Сірата Ілля Ягораў чакае «хімію»
2021.10.31 19:04

АД, belsat.eu

Стужка навінаў