За апошні месяц польскія памежнікі зафіксавалі больш за 17 тысяч спробаў незаконнага пераходу мяжы


Паводле польскіх памежнікаў, толькі за кастрычнік на беларуска-польскай мяжы былі зафіксавалі амаль 17,3 тысячы спробаў незаконна перайсці мяжу, паведамляе польскае памежнае ведамства.

У верасні такіх спробаў было каля 7,5 тысячы, а ў жніўні больш за 3,5 тысячы.

Польская памежная ахова.
Фота: Straz_Graniczna / Twitter

Толькі за 31 кастрычніка польскія памежнікі спынілі 470 спробаў незаконнага мінання мяжы. Рашэнне аб выездзе з тэрыторыі Польшчы былі вынесеныя ў дачыненні 87 чалавек.

Для дапамогі памежнай ахове на мяжу скіраваныя салдаты аператыўных войскаў і ваеннай паліцыі. Цяпер ужо 9 тысячаў польскіх памежнікаў служаць на польска-беларускай мяжы.

Абноўлена
У менскім ГЦ «Галерэя» памёр чалавек
2021.10.31 15:43

АД, belsat.eu

Стужка навінаў