Пяты пакет санкцыяў супраць беларускага рэжыму плануюць прыняць у сярэдзіне лістапада


Дыпламаты Еўразвязу дамовіліся пашырыць крытэрыі санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, улічваючы сітуацыю з «незаконным перасячэннем» знешніх межаў дзяржаў-членаў ЕЗ і «кантрабанду незаконных тавараў або небяспечных тавараў на тэрыторыю дзяржавы-сябра».

Пяты пакет санкцый павінен з’явіцца ў сярэдзіне лістапада, паведамляе брусельскі журналіст Рыкард Юзвяк.

У бліжэйшы час пачнецца дадаванне імёнаў і прадпрыемстваў у санкцыйны спіс.

Hавiны
Санкцыі Еўразвязу крыху адкладаюцца? Журналіст «Свабоды»: «Пяты пакет можа быць гатовы ў лістападзе»
2021.10.15 12:31

Нагадаем, 7 кастрычніка дэпутаты Еўрапейскага парламенту ўхвалілі рэзалюцыю адносна сітуацыі ў Беларусі. Яны сярод іншага заклікаюць прыняць захады да вырашэння міграцыйнага пытання, узмацніць эканамічныя санкцыі супраць Менску, арганізаваць Міжнародны трыбунал ААН і гэтак далей.

Hавiны
Лінкявічус: калі санкцыі неэфектыўныя, іх проста недастаткова
2021.10.29 13:06

АД, belsat.eu

Стужка навінаў