Паліцыя Нямеччыны выявіла сёлета 7832 мігрантаў з Азіі, якія трапілі ў краіну з Беларусі


Федэральная паліцыя Нямеччыны зарэгістравала толькі ў кастрычніку сёлета 5285 несанкцыянаваных уездаў мігрантаў у краіну праз Беларусь. Усяго ў бягучым годзе паліцыянты выявілі 7832 несанкцыянаваных уездаў праз нямецка-польскую мяжу.

За мінулыя выходныя на нямецка-польскім памежжы спецслужбоўцы Нямеччыны выявілі 597 мігрантаў, якія з Беларусі накіроўваюцца на Захад. Большасць мігрантаў, якія незаконна перакрочылі мяжу – грамадзяне Іраку, сярод затрыманых таксама грамадзяне Сірыі, Ірану і Афганістану.

Федэральная паліцыя Нямеччыны паведамляе, што моцны міграцыйны ціск на нямецка-польскай мяжы распачаўся са жніўня бягучага году. Мігранты з Азіі з Беларусі трапляюць у Польшчу, затым рухаюцца на захад.

Прычым са студзеня да ліпеня 2021 года паліцыя выявіла ўсяго 26 мігрантаў, у жніўні было ўжо 474 асобаў, у верасні – 1903. на працягу кастрычніка паліцыя выявіла 5285 мігрантаў, якія нелегальна перакрочылі мяжу.

Аб’ектыў
«Гэта не мігранты, гэта – турысты!»
2021.10.29 22:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў