Названы самыя папулярныя аўтамабілі ў беларусаў


Нацыянальны статыстычны камітэт назваў самую папулярную марку аўтамабіля ў Беларусі – гэта Volkswagen.

Па дадзеных на канец 2020 года, усяго 422 815 машын гэтага брэнда знаходзілася ў асабістай уласнасці беларусаў.

Мужчына запраўляе аўтамабіль на АЗС А100. Менск, Беларусь.
Фота: АВ / Белсат

Другое месца па папулярнасці занялі аўтамабілі ВАЗ – 380 991 аўтамабіль у асабістай уласнасці. На трэцім месцы Renault – 212 094 аўто. Чацвёртае месца заняла марка Audi – 198 126 машын, пятае Ford, затым Peugeot і BMW.

З агульнай колькасці транспартных сродкаў у асабістай уласнасці беларусаў знаходзіўся 751 электрамабіль. З ніх – 161 аўто маркі Tesla.

Па дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў, на канец 2020 года парк транспартных сродкаў у арганізацыях склаў 520 тысяч, у асабістай уласнасці беларусаў – 3,912 млн машын.

Без акрэдытацыі
Беларусаў выратуе гераічная рамантыка
2021.10.31 17:11

АД, belsat.eu

Стужка навінаў