Кіеў з 1 лістапада перайшоў у «чырвоную» зону


Кіеў перайшоў у «чырвоную» зону з 1 лістапада. У горадзе з’явіліся пэўныя абмежаванні на карыстанне грамадскім транспартам і гандлёвымі цэнтрамі, устаноўленыя ўрадам, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Украіны.

Цяпер грамадскім транспартам, у тым ліку метро, ​​можна карыстацца толькі пры наяўнасці адмоўнага тэсту на ковід, сертыфікату на COVID або дакумента аб выздараўленні. Супрацоўнікі міліцыі будуць правяраць дакументы не на ўваходзе, а выбарачна.

У метро папярэдзілі, што пасажыраў без COVID-сертыфікатаў і адмоўных ПЦР-тэстаў будуць аштрафаваць на 17 тысяч грыўняў (640 долараў). Між тым колькасць пасажыраў у трамваях, тралейбусах, аўтобусах і маршрутных таксі не павінна перавышаць колькасці, прадугледжанай тэхнічнымі характарыстыкамі транспартнага сродку.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ПБ / Белсат

Харчовыя ўстановы могуць працаваць як на дастаўку, так і на вынас. Наведванне спартыўных залаў магчыма толькі пры наяўнасці ў 100% супрацоўнікаў і наведвальнікаў дакументаў аб вакцынацыі, выздараўленні або адмоўным выніку тэсту. Гандлёва-забаўляльныя цэнтры будуць прапускаць толькі пакупнікоў з дакументамі аб прышчэпцы, выздараўленні або з аналізам, а дзеці ва ўзросце да 18 гадоў не змогуць уваходзіць без суправаджэння дарослых. Персанал таксама павінен прайсці вакцынацыю або абследаванне.

Для наведвальнікаў з COVID-дакументамі могуць працаваць і культурныя аб’екты: кінатэатры, тэатры, музеі, а таксама трэнажорныя залы, басейны і фітнес-цэнтры. Работнікам неабходна зрабіць прышчэпку або абследаванне. Тое ж датычыцца і масавых мерапрыемстваў.

Хоць у «чырвонай» зоне школы могуць працаваць у аўтаномным рэжыме, калі 100% персаналу прышчэпленыя, Кіеўская гарадская дзяржаўная адміністрацыя вырашыла накіраваць навучальныя ўстановы на дыстанцыйнае навучанне. Дзіцячыя садкі могуць працаваць, калі ўсе супрацоўнікі маюць поўны курс прышчэпак.

Hавiны
У Міністэрстве аховы здароўя не чакаюць зніжэння захворвання на ковід
2021.10.31 21:19

АД, belsat.eu

Стужка навінаў