«Кібер-Партызаны» узламалі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва

«Кібер-Партызаны» сцвярджаюць, што ў іх есць доступ да базы дадзеных Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Па словах узломшчыкаў, у іх распараджэнні апынуліся дадзеныя па месцах працы і выплатаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва з боку афіцыйна працаўладкаваных грамадзянаў Беларусі.

Скрыншот з базы Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва, асабістыя дадзеныя Рыгора Азаронка. Скрын: cpartisans / Telegram

«Кібер-Партызаны» злілі ў вольны доступ звесткі пра выплаты падаткаў Рыгора Азаронка, Наталлі Эйсмант, Дзмітрыя Баскава за апошнія некалькі гадоў.

Так, напрыклад, прапагандыст дзяржаўнага тэлеканалу «СТВ» Азаронак у 2020 годзе выплаціў у ФСАН у два разы больш, чым у 2019 годзе.

Але наколькі верныя гэтыя дадзеныя пра заробкі – цяжка казаць.

Рашэннем ад 21 кастрычніка Міністэрства ўнутраных справаў пастанавіла прызнаць групы грамадзянаў, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць з дапамогаю каналу «Кибер-Партизаны» і чату «Киберсливы», экстрэмісцкімі фармаваннямі і перадухіляць іхную дзейнасць.

Чатыры простыя ідэі кіберпартызанаў і OSINT для абароны Android-смартфона ад сілавікоў

АД belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны